Учора ў Беларускім Замку ў гасцях была Антаніна Канавалава.Мы былі вельмі радыя зноў убачыць Тоню і…

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Учора ў Беларускім Замку ў гасцях была Антаніна Канавалава.

Мы былі вельмі радыя зноў убачыць Тоню і ўсвядоміць, што Dapamoga і Беларускі Замак сталі важнай часткай яе асабістай гісторыі.

Менавіта ў Замку Антаніна жыла пасля выезду з Беларусі. І менавіта тут адбылася адна з самых кранальных падзей у яе жыцці — пасля больш як 4 гадоў зняволення яна ўпершыню сустрэлася са сваімі дзецьмі.

Для нас вялікі гонар быць побач з такімі моцнымі, мужнымі і светлымі людзьмі.

Жадаем Тоні поспехаў, спакою, натхнення і як мага больш шчаслівых момантаў побач з блізкімі. Няхай наперадзе будзе толькі свабоднае і мірнае жыццё!