СУСТРЭЧА З МАКСІМАМ ЗНАКАМ ЛЯ ВАРТЫ СВЯТЛА
У панядзелак, 20 ліпеня, а 14:00 на Варту Святла каля Амбасады Беларусі ў Вільні прыйдзе Максім Знак, каб асабіста зняць плакат са сваім партрэтам, які ўжо некалькі гадоў вісіць на сцяне насупраць амбасады і заклікае да яго вызвалення.
Гэты плакат быў сімвалам надзеі і салідарнасці ў той час, калі Максім знаходзіўся за кратамі. Сёння ён зможа зняць яго ўжо як вольны чалавек.
Запрашаем усіх жадаючых далучыцца да гэтага кранальнага і гістарычнага моманту.
Таксама на Варту Святла прыйдуць сябры Максіма з Літоўскай калегіі адвакатаў, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса і ўсе, хто на працягу гэтых гадоў падтрымліваў беларускіх палітычных зняволеных.
Таксама у гэты ж дзень а 18:30 запрашаем вас на нефармальную сустрэчу-канцэрт з Максімам Знакам, якая адбудзецца ў Доме нацыянальных супольнасцяў. Гэта будзе магчымасць паразмаўляць з Максімам, паслухаць яго гісторыі, песні і задаць свае пытанні.
14:00 — Варта Святла, каля Амбасады Беларусі (Mindaugo g. 13)
18:30 — Дом нацыянальных супольнасцяў (Raugyklos g. 25)
Запрашаем стаць сведкамі гэтага асабліва кранальнага моманту!
Фота : Марыя Карнеенка
Панядзелак 20 ліпеня
14:00
Вахта Святла ля Амбасады Беларусі, (Mindaugo g. 13)