Аляксандр дзякуе ўсім за віншаванні з Днём Нараджэння!
Сёння дзякуючы вашай падтрымцы ў рамках віншавальнага флэшмобу было сабрана 507 еўра данатаў. Гэтыя сродкі будуць накіраваны на аплату камунальных паслуг Беларускага Замка.
Шчыра дзякуем кожнаму, хто далучыўся і падтрымаў наш агульны дом. Ваша салідарнасць і дапамога вельмі важныя для нас.