МАРАФОН ДАБРА : ЗБОР НА РЭТРЫТ ДЛЯ БЫЛЫХ ПАЛІТВЯЗЫНАКДарагія сябры!Я Наталля Калегава, кіраўніца даб…

МАРАФОН ДАБРА : ЗБОР НА РЭТРЫТ ДЛЯ БЫЛЫХ ПАЛІТВЯЗЫНАК

Дарагія сябры!

Я Наталля Калегава, кіраўніца дабрачыннай арганізацыі Dapamoga і цэнтра падтрымкі рэпрасаваных беларусаў “Замак”. За гады нашай сумеснай з валантэрамі працы нам удалося дапамагчы больш чым 2400 людзям.

З нагоды майго юбілею (31 сакавіка) я запускаю асаблівы праект — аднаўленчую праграму на востраве для былых палітвязынак, жанчын і дзяўчат, якім патрэбна падтрымка, цішыня, прырода і бяспечная прастора для аднаўлення.

1 месяц на адным з Канарскіх астравоў
20 удзельніц (група на красавік ужо сфарміравана)
Поўная праграма: пражыванне, харчаванне, дарога, перамяшчэнне, экскурсіі
Кошт праграмы — 1000 € за ўдзельніцу

На дадзены момант з асабістых сродкаў маёй сям’і ўжо аплачаны авіяквіткі, арэнда аўтамабіляў, а таксама ўнесены задатак за пражыванне ўдзельніц. Але без вашай падтрымкі нам будзе вельмі складана справіцца.

Гэта той падарунак, пра які я прашу: калі кожны з тых, каму мы дапамаглі, ахвяруе хаця б 10€, праект стане рэальнасцю.

Ужо сабрана: 2685€
Тэрмін збору: 1 месяц

Падтрымку і падарунак можна даслаць па рэквізітах на сайце: www.dapamoga.lt

Прамыя спасылкі для пераводаў на рахунак Dapamoga ў Swedbank:

данат 10€
данат 50€
данат 100€
данат 200€

Хутка з’явіцца асобная платформа праекта!

Калі вы можаце падтрымаць праект іншым спосабам, буду ўдзячная за паведамленне ў асабістыя @nk_dapamoga

Мы верым: з вашай дапамогай гэты праект будзе жыць доўга, бо ён пра любоў і падтрымку!