МАНАСПЕКТАКЛЬ «ПРА РАМЭА І ДЖУЛЬЕТУ… ТОЛЬКІ ЗВАЛІ ІХ МАРГАРЫТА І АБУЛЬФАЗ»Сёння 1 сакавіка а 16:00 з…

МАНАСПЕКТАКЛЬ «ПРА РАМЭА І ДЖУЛЬЕТУ… ТОЛЬКІ ЗВАЛІ ІХ МАРГАРЫТА І АБУЛЬФАЗ»

Сёння 1 сакавіка а 16:00 запрашаем вас на неверагодна кранальны і магутны манаспектакль «Пра Рамэа і Джульету… толькі звалі іх Маргарыта і Абульфаз» паводле рамана Святланы Алексіевіч «Час sеcond-hand».

Гэта гісторыя кахання армянскай Джульеты і азербайджанскага Рамэа, якая нарадзілася сярод страшных падзей у Баку ў 1990 годзе. Гэта расповед пра пачуцці, якія прайшлі праз выпрабаванні варожасцю, вайной і смерцю, але засталіся жывымі.

Спектакль сапраўды чароўны — многія з вас маглі бачыць яго ў выкананні таленавітай актрысы Алены Дудзіч у «Замку» Dapamoga. Яе гульня і глыбіня твора нікога не пакідаюць абыякавым.

Квіткі можна набыць тут
Важна: Для нашых сяброў уваход — за данат (вольнае ахвяраванне).


Прыходзьце перажыць гэтую гісторыю разам! Гэта варта пабачыць і адчуць!

Нядзеля 1 сакавіка
16:00
Meno erdvė «VILEIŠIO18» (
P. Vileišio g. 18)