24 лютага ў Вільні пройдзе дзень салідарнасці з Украінай з мітынгам, шэсцем і канцэртам

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

24 ЛЮТАГА — ДЗЕНЬ САЛІДАРНАСЦІ З УКРАІНАЙ У ВІЛЬНІ

24 лютага — гадавіна пачатку поўнамаштабнай агрэсіі Расіі супраць Украіны. У гэты дзень мы выходзім, каб падтрымаць украінскі народ і нагадаць: Украіна змагаецца і за нашу свабоду.

⸻

17:00 — МІТЫНГ САЛІДАРНАСЦІ
Кафедральная плошча (ля помніка ВКЛ Гедыміну)

Удзельнікі мітынгу:

• Анастасія “Квітка-Гельцэ” Прахарчук — капітан 17-й цяжкай механізаванай брыгады, псіхолаг
• Юозас Олекас — старшыня Сейма Літоўскай Рэспублікі
• Руслан Стэфанчук — старшыня Вярхоўнай Рады Украіны (відэазварот)
• Інгa Ругінене — Прэм’ер-міністр Літвы (відэазварот)
• Марыюс Вашчага — кіраўнік прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Літве
• Вікторыя Чміліце-Нільсен — віцэ-старшыня Сейма Літвы (відэазварот)
• Вольга Нікітчанка — Пасол Украіны ў Літве
• Паслы каля 30 краін свету
• Ёнас Оманас — кіраўнік фонду падтрымкі Украіны Blue/Yellow

Арганізатар панядзелкавых мітынгаў — Аркадзіюс Вінакурас.

⸻

18:00 — ШЭСЦЕ Ў ПАДТРЫМКУ УКРАІНЫ
Маршрут: помнік Тарасу Шаўчэнку – Кафедральная плошча – Лукішская плошча

18:30 — КАНЦЭРТ “LAISVĖ ŠVIEČIA”
Лукішская плошча
Збор сродкаў у межах акцыі «Radarom»

⸻

Запрашаем беларусаў далучыцца з нацыянальнымі сцягамі

Апранайцеся цёпла! Будзьма разам!

Слава Украіне!
Жыве Беларусь!