*** Хрыстос уваскрос! і свет прачнуўся вясной на голлечку бяроз. Ударыў звон на Беларусі: Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос! Хрыстос уваскрос з крыві і болю, каб светач праўды не пагас. Васкрос Ён для крывіцкіх сёлаў, васкрос Ён, брацці, і для нас. Так будзем помніць мы ў кайданах, падняўшы сэрцы ўгару, што так, як Бог ускрыжаваны, уваскрэсне наша Беларусь!