11.04.2011 Дзень, які назаўседы ўвайшоў у гісторыю Беларусі. Бязлітасна спланаваны тэрарыстычны акт супраць мірных грамадзян.
Выбух у мінскім метро. Забітыя і параненыя людзі, якіх выносілі на вуліцу са станцыі метро. Разгубленыя твары не толькі мінакоў і выведзеных са станцый пасажыраў, разгубленыя твары і саміх супрацоўнікаў міліцыі, МНС, хуткай дапамогі. Ніхто да канца не мог усвядоміць, якое злачынства ўтварылі ў нашай краіне і хто утварыў! Праз хуткі час знайшлі «вінаватых» , якім вельмі хутка вынеслі прысуд: смяротнае пакаранне. Не адкладваючы, двух бязвінных хлопцаў расстралялі, яны таксама сталі ахвярамі ў гэтай крывавай гульні. Праз час высвятлілася, што доказы віны былі не дасканалыя і неабгрунтаваныя. Народ праглынуў, ніхто не стаў шукаць і дабівацца праўды і сапраўдным тэрарыстам сыйшло з рук, на той момант не ў першы раз.