5 ліпеня 2023 году ў Вільні акрылася інсталяцыя ў выглядзе камеры ШІЗА — копія штрафных ізалятараў у расійскіх калоніях, у адным з якіх за апошнія паўгода 10 разоў знаходзіўся лідэр расійскай апазіцыі Аляксей Навальны (аўтар інсталяцыі — Алег Навальны, брат Аляксея, былы палітвязень). На акцыі прысутнічалі Алег Навальны, палітык Леанід Волкаў, пасол ЗША ў Літве Роберт Гілкрыст і віцэ-міністр замежных спраў Літвы Мантас Адаменас. Dapamoga падтрымала акцыю пратэсту, паколькі нашы падапечныя, былыя палітвязні ў Беларусі — таксама ахвяры сістэмы падаўлення і тэрору, якія не па чутках ведаюць, у якіх умовах утрымліваюць змагароў за свабоду і дэмакратыю “братэрскія дыктатуры”, Беларусь і Расія. Таксама мы лічым, што свабодная Еўропа мусіць наглядна бачыць, як парушаюць правы і свабоды паліцэйскія дзяржавы. Імправізаваны ШІЗА наведаў былы палітвязень Анатоль Хіневіч, грамадзянін Рэспублікі Беларусь, які атрымаў тэрмін 2 гады 6 месяцаў па арт. 363 ч. 2 за супраціў падчас пратэстаў 2020 г. Падчас адбыцця пакарання (а дакладней, у палоне) Анатоль знаходзіўся ў карцэры СІЗА Жодзіна і тройчы — у ШІЗА ў ВК-3 г.п. Віцьба. Са словамі падтрымкі звярнуўся да Алега Навальнага і іншы былы палітвязень, падапечны Dapamoga — Ілля Міронаў, які са жніўня 2020 па май 2023 года больш за 550 сутак правёў у розных СІЗА. Ілля напісаў больш за 3000 лістоў салідарнасці, будучы ініцыятарам акцыі “Пішыце лісты!”.
Жыве Беларусь!
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
5 июля 2023 года в Вильнюсе открылась инсталляция в виде камеры ШИЗО – копия штрафных изоляторов в российских колониях, в которых за последние полгода 10 раз находился лидер российской оппозиции Алексей Навальный (автор инсталляции — Олег Навальный, брат…