Грамадскія дзеячы заклікалі беларусаў вывесіцьнацыянальныя сцягі ў Вільні на час саміту NATO «У гэтыя дні мы маем магчымасць нагадаць пра сябе зноў, пра тую несправядлівасць, якая адбываецца з намі, пра рэпрэсіі і катаванні, пра прымусовую дэпартацыю сотняў тысяч беларусаў, якія не маюць магчымасці вярнуцца дадому», — звяртаецца група беларускіх грамадскіх дзеячаў Літвы. Беларусы Літвы заклікаюць развешваць нацыянальныя сцягі на вокнах і балконах падчас саміту NATO, што пройдзе ў сталіцы Літвы 11-12 ліпеня. 11-12 ліпеня ў Вільні адбудзецца саміт NATO, на які з’едуцца лідары Альянсу, палітыкі, тысячы журналістаў з усяго свету. Падчас саміту будуць закранутыя таксама тэмы Беларусі ў кантэксце размяшчэння ядзернай зброі і ролі нашай краіны ў агульнай бяспецы.