Сёння мне 43. Дваццаты год быў пераломным для маёй краіны і для мяне асабіста. Тры гады таму мяне вы…

Сёння мне 43.
Дваццаты год быў пераломным для маёй краіны і для мяне асабіста.
Тры гады таму мяне вынесла з майго звыклага жыцця ў плынь самых нечаканых і неверагодных падзей, адчуванняў і пачуццяў. Гэты час пазбавіў мяне наіўнасці і даў мне моцы.

Сёння хачу падзякаваць  жыццю за ўсё, што яно мне дало, бо нават дрэннае – на дабро, а добрага было і ёсць больш, і сказаць – Я ВЕДАЮ, ШТО І Ў МЯНЕ, І Ў МАЕЙ КРАІНЫ ЎСЕ БУДЗЕ ДОБРА.

Там, дзе я знаходжуся, вакол мяне процьма добрых людзей, якім я ўдзячная. За сілу і дабрыню. За ўпартасць і заўзятасць. За веру і дабро, якія мы даём адно аднаму.

Ужо трэці дзень народзінаў я звяртаюся да ўсіх, хто мяне ведае, з просьбай зрабіць мне падарунак – даслаць грашовы данат арганізацыі Dapamoga, у якой простыя людзі – літоўцы і беларусы дапамагаюць беларусам і ўкраінцам. Штодня. Бескарысна, аддана, шчыра.

Так нараджаецца і жыве нацыя. Праз поціск рукі. Так закручваецца кола дабра.
“Экстрэмісцкага” дабра, але што ж ты зробіш, калі ўсё добрыя людзі сёння “экстрэмісты”))) Гэтае дабро сапраўды экстрэмальна ДОБРАЕ!

Данат можа быць “багаты”, 43 еўра, па колькасці маіх гадоў, можа быць сімвалічны – 4,3 еўра. Сума не так важная. Важна еднасць, салідарнасць і дабро.

Дзякую кожнаму, хто адгукнецца. Абдымаю.

Vši Dapamoga
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva