Сябры, з 6-га верасня стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай прамовы ад актрысы і рок-музыкі Анастасіі Шпакоўскай і актрысы Наталлі Лявонавай.
Курсы ўключаюць у сябе заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні.
Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека. Асновы акцёрскага майстэрства(развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сатворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна). Асновы сцэнічнай гаворкі(прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі кіравання сваім голасам, дыкцыяй, уменне свабодна і лаканічна выказваць свае думкі і эмоцыі).
Курс накіраваны на разняволенне, праява ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў.
Віленскі Стары тэатр J. Basanavičiaus g.13 Па серадах з 19.00 да 20.30 у Насты Шпакоўскай Па пятніцах з 19.00 да 20.30 у Наталлі Лявонавай Inst: @naka_aktor Запіс тут: @Anastasiyanaka @natashkaleon