Калі нехта кажа: “Бывай!” – гэта шчэ не значыць – канец. І хаця ў канвульсіях край, рана канстатаваць сьмерць. І хаця не відаць – куды, і надзея – ні на каго, Ты паслухай: зьвіняць званы. Гэта з намі гаворыць Бог.
Гэта – скрозь цемру прамень. Гэта – вецер, што рве смугу. Гэта – новы сонечны дзень. Гэта – праз забароны рух. Гэта – годна падняты сьцяг. Гэта – шыхт, што гатовы ў бой. Гэта – крыж на тваіх плячах. Гэта – людзі разам з табой. Гэта – тысячы моцных ног, што пячатаюць цьвёрды рытм. Гэта – не яны. Ведае Бог: гэта – мы! Гэта – мы!