Па спасылцы можна знайсці цудоўны ролік са святкавання 3 дня нараджэння Dapamoga!
Жыве Беларусь!
______________________________________________________
Грамадская арганізацыя Dapamoga была ўтвораная 7 верасня 2020 года, але ўжо з 10 жніўня мы пачалі вахту святла, першыя людзі па гуманітарным калідоры ў нас з’явіліся 17 жніўня, а першых уцекачоo мы прынялі ў апартаментах 28 жніўня 2020 году.
Праз год адчыніў свае дзверы шэлтэр Замак, які дагэтуль бясплатна прымае збеглых палітычных беларусаў, якія пацярпелі ад рук рэжыму Лукашэнкі.
Іншага падобнага месца ў Літве, нажаль, пакуль няма.
За 3 гады існавання Dapamoga нашай падтрымкай скарысталіся 1800 беларусаў, якія ўцяклі ад палітычных рэпрэсій, з іх:
– 420 сем’яў
– 320 дзяцей да 18 гадоў
– 650 палітвязняў.
За два гады ў Замку атрымалі прытулак 550 “палітычных” беларусаў
На сённяшні дзень у Замку пражывае 15 чалавек, у тым ліку:
– 8 палітвязняў,
– 15 уцекачоў ад крымінальнага пераследу па палітычных матывах.
З іх:
– 6 жанчын
– 9 мужчын
– 3 дзяцей
Беларусы, якія жывуць у Замку, атрымліваюць не толькі дах над галавой, але і прадукты харчавання, псіхалагічную дапамогу і падтрымку ў адаптацыі ў Літве ад валанцёраў-ментараў. Тут ладзяцца бясплатныя гурткі, канцэрты і святы, а на складзе Замка кожны ахвотны можа знайсці сабе неабходныя для жыцця рэчы, якія ахвяруюць як беларусы, так і віленчукі.
Замак існуе за рахунак рэгулярных ахвяраванняў. У яго няма іншых крыніц фінансавання. Дзякуючы данатам аплачваюцца камунальныя плацяжы і толькі пакуль яны ёсць, дзверы Замка могуць быць адчыненыя для палітычных беларусаў, якія вымушаныя пакінуць сваю краіну.
Усе, каму неабыякавы лёс Беларусі, могуць аказаць дапамогу ўцекачам праз Dapamoga.
Жыве Беларусь!
ФІНАНСАВУЮ ДАПАМОГУ ДАСЫЛАЙЦЕ НА НАШЫ РАХУНКІ:
PayPal [email protected]
Paysera: LT263500010016529238
SWIFT EVIULT2VXXX
Pilaitės pr. 16, LT-04352 Vilnius, Lietuva
День рождения Dapamoga: нам три года!/Дзень народзінаў Dapamoga: нам тры гады! 2023’09’09.
Общественная организация Dapamoga была образована 7 сентября 2020 года, но уже с 10 августа мы начали вахту света, первые люди по гуманитарному коридору у нас появились 17 августа, а первых беженцев мы приняли в апартаментах 28 августа 2020.
Через год…