Грамадскі актывіст, валанцёр, былы палітвязень, Ілля Міронаў, просіць дапамогу з аплатай студэнцкага інтэрната ў памеры 220 еўра.
Тэрмін збору: да 31.10.2023 уключна Рахунак: LT033500010015148663 Імя рахунка: Dapamoga Прызначэнне: Іллі Міронаву
12 чэрвеня 2023, пасля працяглых рэпрэсій у дачыненні да родных і блізкіх, Ілля Міронаў з’ехаў з Беларусі ў Літву, дзе ў жніўні падаў заяву на атрыманне палітычнага прытулку. Рашэнне ад Міграцыйнай службы Літвы аб выдачы статуса бежанства і атрыманні пастаяннага віда на жыхарства можна чакаць 6-12 месяцаў, пры гэтым афіцыйна працаваць – нельга на працягу 6 месяцаў з даты падачы заявы. Тым часам Ілля Міронаў прайшоў сумоўе і быў залічаны ў ЕГУ на вочную форму навучання па спецыяльнасці “Медыя і камунікацыя”. У сувязі з тым, што ен пакуль не можа афіцыйна працаваць, а стыпендыя будзе толькі пасля першага семестра, актывіст просіць дапамогу ў аплаце інтэрната ў памеры 220 еўра.