Увечары 11 лістапада 2020 году Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома ў Менску, каб даведацца ў …
09.11.2023Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе
Увечары 11 лістапада 2020 году Раман Бандарэнка выйшаў у двор свайго дома ў Менску, каб даведацца ў невядомых у грамадзянскім, навошта яны зразаюць бела-чырвона-белыя стужачкі. Яго збілі і звезлі. У ноч на 12 лістапада Рамана ў крытычным стане даставілі ў лякарню, дзе ён памёр. Вінаватыя ў яго забойстве вядомыя, але не пакараныя, таму што яны — паслугачы рэжыму Лукашэнкі.
Апошняе, што сказаў Раман: “Я выхожу”. Гэтая фраза зрабілася дэвізам выхаду беларусаў на далейшыя акцыі.
Акцыі пратэсту ў памяць Рамана і супраць гвалту і самачыну адбыліся не толькі ў Беларусі, але і ў шмат якіх краінах свету.
Сотні людзей атрымалі турэмныя тэрміны за ўдзел у акцыях памяці Рамана і нават проста за каментары.
Забойства Рамана — сімвал беззаконня ў Беларусі, якое доўжыцца гадамі.
12 лістапада, у трэцюю гадавіну смерці Рамана Бандарэнкі, мы запрашаем усіх беларусаў Вільні далучыцца да акцыі “Я выхожу”.