Беларусы Вільні кожную нядзелю збіраюцца на мітынгу на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб выказаць сваю п…
Беларусы Вільні кожную нядзелю збіраюцца на мітынгу на плошчы Вінцаса Кудзіркі, каб выказаць сваю пратэст супраць дыктатуры Лукашэнкі.Дзясяткі тысяч людзей у Беларусі падвяргаюцца пераследу і вымушаныя пакідаць краіну, каб пазбегнуць беспрэцэдэнтных рэпрэсій, якія пачаліся ў 2020 годзе і працягваюцца па гэты дзень. Кожны дзень у Беларусі людзей звальняюць, затрымліваюць, судзяць, абвяшчаюць экстрэмістамі за чытанне незалежных СМІ, каментар у сацсетках, налепку з нацыянальнай сімволікай, фота з мірных маршаў пратэсту у 2020 годзе…
У беларускіх турмах знаходзяцца і падвяргаюцца жорсткаму абыходжанню і катаванням тысячы палітычных зняволеных. Блізкія і сябры Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча, Віктара Бабарыкі і многіх іншых вязняў нічога не ведаюць пра іх месяцамі.
Сярод афіцыйна прызнаных праваабаронцамі каля 2000 палітвязняў некалькі сотняў — жанчыны.
#FreePalina Андрэй Шарэнда выходзіць на пратэстныя акцыі са сваімі двума дзецьмі, трымаючы партрэт сваёй жонкі, Паліны Шарэнда-Панасюк, якую лукашысты адправілі ў турму на гады, бясконца трымаюць у адзіночнай камеры і нядаўна падоўжылі ёй тэрмін зняволення праз так званы суд.
Выходзячы на мітынгі з фота палітычных вязняў пад нацыянальнымі сцягамі і распавядаючы пра іх свету, мы падтрымліваем адно аднаго ў эміграцыі і тых, хто не можа пакінуць радзіму. Дасылаючы лісты ў турмы і дапамагаючы былым палітвязням і семьям тых, хто знаходзіцца за кратамі, мы дзень за днем выступаем супраць самачыну дыктаруры адзінай нацыяй і робім крок за крокам да вызвалення краіны для вольных беларусаў.
Мы верым, можам і пераможам! Жыве Беларусь!