Шаноўнае спадарства, У нас ёсць выдатная нагода сустрэцца на каляды!
25 снежня ў Віленскай ратушы адбудзецца святочная імпрэза “ЦУД НА КАЛЯДЫ” з удзелам выкшталцоных беларускіх артыстаў – спявачкі Маргарыты Ляўчук і піяніста Кірыла Кедука. Ва ўтульнай каляднай і пераднавагодняй атмасферы артысты выканаюць беларускія і еўрапейскія калядкі, а таксама творы Баха, Моцарта, Шапэна, Манюшкі, Штраўса і Бернстайна.
Канцэрт будзе доўжыцца адну гадзіну і падыходізіць для гледачоў любога ўзроста.