Варта Святла гарыць кожны вечар – нават у лютыя маразы нашыя вартау́нікі-валантэры запальвалі свечкі, хоць гэта і вельмі-веееееельмі складана. Дзякуй, даражэнькія, за вашую мужнасьць!
Хочаце зрабіць свой унесак у беспарапынную працу Варты Святла?Сябры, калі ласка, далучайцеся, нарэшце, пакуль яшчэ няшмат вартау́нікоу́ на студзень у нашай таблічцы тутака>>.
Далучайцеся да суполкі вартаўнікоў памяці тых, хто загінуў, абараняючы вольную Беларусь.
Прапануйце вашым сябрам і гасьцям прыняць удзел у запальванні свечак — гэта вельмі выдатны ўспамін пра паездку ў Вільню.
Хто жадае запаліць свечкі дыстанцыйна — ахвяруйце грошы на свечкі на асобны рахунак Варты святла: Dapamoga LT LT873500010016588474 EVIULT2VXXX Paysera LT, UAB
Як заўжды — трэба дастаць старыя і запаліць новыя свечы, прыбраць, паглядзець каб было чысценька. Падрабязная Інструкцыя і запіс па спасылцы >> Магчыма кампенсацыя за свечкі.