Бо я табе з-пад шыбенiцы кажу, Народзе,што тагды толька зажывеш шчасліва,калі над табою маскаля ўжэ …
20.01.2024Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

Бо я табе з-пад шыбенiцы кажу, Народзе,
што тагды толька зажывеш шчасліва,
калі над табою маскаля ўжэ не будзе!
(с) Кастусь Калiноўскi
Паважанае спадарства,
У нядзелю 21 студзеня, запрашаем на мерапрыемствы, прысвечаныя памяці пау́стання 1863-1864 г.:
12:00 – традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці у́ падтрымку беларускіх палітвязняу́
Плошча В. Кудзіркі: V. Kudirkos aikštė, Vilnius
13:00 – збор па машынах і адпраўленне на могілкі Расы
Плошча В. Кудзіркі: V. Kudirkos aikštė, Vilnius
Запіс пасажыраў і вадзіцеляў – у таблічцы тутака>>
14:00 – акцыя памяці на могілках Расу, пры ўдзеле беларускай лідаркі Святланы Ціханоўскай, прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы.
Могілкі Расу: Rasų g. 32, Vilnius.
Адзінства брацкіх народаў – польскага, беларускага і літоўскага – зноў павінна стаць часткай агульнаеўрапейскага супраціву імперскай палітыцы пуцінскай Расіі!
Жыве Беларусь!
У нядзелю, 21 студзеня, на могілках Расу пры ўдзеле прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гг. Адзінства брацкіх народаў – польскага, беларускага і літоўскага – зноў павінна…