У нядзелю, 21 студзеня, на могілках Расу пры ўдзеле прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуды і прэзідэнта Літвы Гітанаса Наўседы пройдуць мерапрыемствы, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гг. Адзінства брацкіх народаў – польскага, беларускага і літоўскага – зноў павінна стаць часткай агульнаеўрапейскага супраціву імперскай палітыцы пуцінскай Расіі. Запрашаем беларусаў падтрымаць акцыю памяці загінуўшых удзельнікаў паўстання 1863–1864 гг.