і асобна хочам распавесьці аб тым, што баліць мацней, аб тым, чаго не павінна быць…Як паведаміла …

і асобна хочам распавесьці аб тым, што баліць мацней, аб тым, чаго не павінна быць

Як паведаміла Вясна,
У віцебскай калоніі № 3 памёр 50-гадовы палітзняволены Вадзім Храсько. У жніўні 2023 года Мінгарсуд прызначыў яму тры гады зняволення за некалькі данатаў, негледзячы на тое, што мужчына меў сур’ёзнае захворванне. Паводле інфармацыі праваабаронцаў “Вясны”, Вадзім хварэў у зняволенні. Палітвязень памёр у ноч з 8 на 9 студзеня ад пнеўманіі. У бальніцу мужчыну даставілі, калі яго ўжо нельга было выратаваць. Гэта чацвёртая смерць палітвязня за кратамі. 

Сёння на нядзельным мітынгу салідарнасьці на плошчы Кудзіркі у́ Вільні, прысвечаным Дню абаронцау́ свабоды, беларусы Вільні аддалі пашану і Вадзіму Храсько. А на Варце Святла – устаноу́лены цяпер і яго партрэт…

Нашыя актывісты не спыняюцца: як раз зараз яны сабраліся ля амбасады Беларусі у́ Вільні, каб працягваць гаварыць гучна ў голас аб тым, што адбываецца з палітвязнямі у́ Беларусі.

Нашыя спачуванні родным і блізкім Вадзіма Храсько.

Мітынг салідарнасьці беларусау́, прысвечаны Дню абаронцау́ свободы Літвы Сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг у падтрымку палітвязняў і людзей, вымушаных пакінуць краіну з-за нарастаючых рэпрэсій, на якім праз успаміны вопыта яднання Літвы у́ 1991м…