Відэа дыскусіі аб неабходнасьці стварэння адзінага інфаканала аб рэпрэсіях у Беларусі >>28 ст…

Відэа дыскусіі аб неабходнасьці стварэння адзінага інфаканала аб рэпрэсіях у Беларусі >>

28 студзеня ў Вільні падчас правядзення ланцуга салідарнасці беларусаў (якая сабралася ў сувязі з чарговай хваляй масавых затрыманняў, што прайшла ў Беларусі 23-24 студзеня 2024), беларуская грамадзянская актывістка Іна Трусава звярнулася да Франака Вячоркі як прадстаўніка Офіса Святланы Ціханоўскай з патрабаваннем аб стварэнні офісам адзінага інфармацыйнага каналу, які б асвятляў актуальную фактычную сітуацыю аб рэпрэсіях у Беларусі на ўсіх мовах свету, куды можа зайсці любы чалавек, з любой кропкі свету.

На сцэне разгарнулася спантанная дыскусія.

У адказ на агучаныя прапановы, Франак растлумачыў, што ў Офіса няма магчымасці стварыць такі інфармацыйны канал, заклікаў дыяспары беларусаў замежжа самаарганізавацца, ствараць такія інфаканалы на мове краіны знаходжання, кожнай дыяспары – у сваёй краіне.
Любую падтрымку, якую офіс Святланы Ціханоўскай можа аказаць – офіс акажа максімальна на колькі гэта магчыма, падкрэсліў Франак.
Прадстаўнік офісу нагадаў, што прынцып працы медыя – гарызантальны, а журналісты працуюць незалежна, у нас есьць буйныя прафесіныя медыя, трэба падтрымліваць іх.
Таксама Франак заклікаў далучацца ўсіх, у каго ёсць жаданне паўдзельнічаць у стварэнні такой інфармацыйнай сеткі каналаў з актуальнай інфармацыяй аб тым, што адбываецца ў Беларусі.

Больш падрабязна – глядзіце ў відэа >>
Ланцуг салідарнасьці беларусаў сёння прайшоў са шматлікімі заклікамі да больш жорсткіх крокаў супраць рэжыму Лукашэнкі >> Да у‌дзелу ў акцыі далучыліся некаторыя палітыкі і дыпламаты Літвы, прадстаўнікі дэмсілаў Беларусі, былыя палітвязні, родныя палітвязняў.
Дыскусія аб стварэнні адзінага інфаканала аб рэпрэсіях у Беларусі. Вільня. 2024’01’28.

28 января в Вильнюсе во время проведения цепи солидарности беларусов (собравшейся в связи очередной волной массовых задержаний, что прошла в Беларуси 23-24 января 2024), беларуская гражданскся активистка Инна Трусова обратилась к Франаку Вячорка как представителю…