Вітаем, сябры! 16 лютага запрашаем вас прыняць удзел у Маршы беларусаў, прысвечаным Дню аднаўлення Літоўскай Дзяржаўнасьці – павіншуем Літву ад беларускай дыяспары з адным з самых галоўных нацыянальных святаў!
11:20 – збіраемся на Кафедральнай плошчы, 11:30 – пачынаем рух калонны, будзем несьці вялізны літоўскі сцяг з бчб-сцягамі. 12:00 – калоннай прыходзім да плошчы Сімона Даўкантаса на цырымонію падняцця сцягоў трох краін Балтыі.