Паважанае спадарства, заўтра, ў нядзелю 11 лютага а 12:00, сустракаемся на традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці ў падтрымку палітвязняў і рэпрэсаваных беларусаў.
Нашыя з вамі галасы супраць рэжыму Лукашэнка, агучаныя ў голас у Літве, прызывы да санкцый і больш жорсткіх крокаў супраць рэжыму, аповеды аб тым, якія рэпрэсіі адбываюцца ў Беларусі – маюць вялікі сэнс у барацьбе з дыктатурай.
Прыходзьце, каб падтрымаць адзін аднаго! Прыходзьце, каб змагацца з дыктатурай! Прыходзьце, каб спыніць тэрор Лукашэнкі! Прыходзьце, каб вызваліць палітвязняў! Прыходзьце, каб вызваліць Беларусь!
У мітынгу прымуць удзел былыя палітвязні і беларусы, што маюць палітычна матываваны крымінальны пераслед у Беларусі.