Сябры, 10 сакавіка трыдыцыйны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі адмяняецца, бо на плошчы будз…

Сябры, 10 сакавіка трыдыцыйны мітынг салідарнасьці на пл. В. Кудзіркі адмяняецца, бо на плошчы будзе праходзіць Кірмаш Казюкаса, які пачаўся 8 сакавіка.

Але ж, мы вырашылі, што ня будзем марнаваць час дарма і 10 сакавіка з 12:00 да 14:00 паўдзельнічаем у Кірмашы, дзе будзем прадаваць
-вырабы і сымболіку
.

Усе атрыманыя грошы пойдуць на аплату камуналкі Замка, дзе знаходзяць прытулак рэпрэсаваныя беларусы і экс-палітвязні, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь з-за палітычна матываванага крымінальнага пераследу. Мы маем вялікую запазычанасць за камунальныя паслугі за зімовы перыяд, данатаў нажаль пакуль не хапае каб пакрыць выдаткі Замка на камуналку – таму вырашылі паспрабаваць сабраць хоць трошкі грошаў на кірмашы гандлем. Прыходзьце падтрымаць!

Таксама нагадваем, што ў пн 11 сакавіка – Дзень аднаўлення незалежнасці Літвы, збіраемся а 12:35 ля Сейма з бчб-сцягамі, каб беларускай дыяспарай далучыцца да святочнага марша і павіншаваць Літву.