Запрашаем беларусаў у пятніцу 22 сакавіка на адкрыцце помніка паўстанцам 1863-64гг.Літоўскія каталікі, пры польскай падтрымцы, прымеркавалі адкрыцьцё помніка паўстанцам 1863-1864 г.г. на тэрыторыі францішканскага кляштару
да дня 160-й гадавіны пакараньня сьмерцю нашага неўміручага героя Кастуся Каліноўскага.
Урачыстае асвячэньне помніка “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні”, адбудзецца па адрасе вул. Францішканская 1А (уваход з боку вул. Троцкай)
У праграме:11:00 – асвячэньне помніка
11:15 – Сьвятая Імша
12:00 – пачастунак, вогнішчы, паўстанцкія сьпевы.
Праект “Ушанаваньне Памяці Студзеньскага Паўстаньня ў Вільні” быў дафінансаваны фундацыяй “Polska Fundacja Narodowa”. Запрашаем усіх беларусаў, хто мае магчымасць, далучыцца да гэтай імпрэзы!
22 сакавіка | пт Pranciškonų g. 1A, VilniusUPD ад 21.03.2024: Плянуецца ўдзел і Святланы Ціханоўскай на мерапрыемстве.