(працяг поста) Гісторыя гімна ПАГОНЯАднайменны верш Максіма Багдановіча быў напісаны ў 1916 годзе ў …

(працяг поста)

Гісторыя гімна ПАГОНЯ

Аднайменны верш Максіма Багдановіча быў напісаны ў 1916 годзе ў Мінску. 

На музыку яго паклаў беларускі кампазітар і дзеяч эміграцыі Мікалай Шчаглоў-Куліковіч. 
Свае варыянты музыкі для верша таксама пісалі Мікалай Равенскі, Аляксей Туранкоў і Уладзімір Мулявін, песня ў розных аранжыроўках выконвалася рознымі беларускімі музыкамі і гуртамі. 

На пачатку 1990-х гадоў варыянт Шчаглова-Куліковіча разглядаўся ў якасці магчымага гімна Рэспублікі Беларусь. 

У 2019 годзе па ініцыятыве мецената Антона Мяжы быў ажыццёўлены запіс харавога выканання гімна ў суправаджэнні аркестра, за основу быў узяты варыянт варыянт Мікалая Шчаглова-Куліковіча. Музычным рэдактарам і аранжыроўшчыкам стаў вядомы беларускі кампазітар Канстанцін Яськоў, бо зыходны варыянт Міколы Шчаглова-Куліковіча быў напісаны для харавога акапэльнага выканання.

ПАГОНЯ Словы Толькi ў сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах – Ўспомню Вострую Браму сьвятую I ваякаў на грозных канях. Ў белай пене праносяцца конi, Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць… Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.…

Dapamoga

ПАГОНЯ

Словы

Толькi ў сэрцы трывожным пачую
За краiну радзiмую жах –
Ўспомню Вострую Браму сьвятую
I ваякаў на грозных канях.

Ў белай пене праносяцца конi,
Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць…
Старадаўняй Лiтоўскай Пагонi
Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць.…