Гімн БНР / Ваяцкі Марш1919″Мы выйдзем шчыльнымі радамі” — гімн Беларускай Народнай Рэспублікі. Уперш…

Гімн БНР / Ваяцкі Марш
1919

“Мы выйдзем шчыльнымі радамі” — гімн Беларускай Народнай Рэспублікі. Упершыню апублікаваны 30 кастрычніка 1919 ў газеце “Беларусь” пад назвай “Ваяцкі гімн” Макара Краўцова. Музыка Уладзіміра Тэраўскага.


Словы:

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
У крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваёй!

Аудыё (у выкананні хора Унія) >>

Відэа (у Выкананні Вольнага Хора)>>