Сябры, будзем выконваць гімн БНР і Пагоню беларусамі Вільні хорам, разам з ансамблем “Гоман”. Адноўляйце ў памяці словы і матывы Давайце разам зробім гэты вечар незабывальна яднаючым!
Тэкст і музыка гімна БНР тутака >> Тэкст і музыка Пагоні тутака >>
На мітынг запрошаныя літоўскія палітыкі.
Пад час мітынгу адбудзецца фотавыстава пра беларускі батальён у літоўскай арміі 1918-1923 гг і моманты з сучаснай вайны ва Украіне. А распавядаць пра здымкі будуць нашыя ваяры – беларускія добраахвотнікі.