Фінальнай кропкай двухдзённага святкавання Дня Волі ў Літве, стаў даўгачаканы, першы ў Вільні, канцэрт Вольнага Хора!
У Рэфармацкую царкву, дзе адбываўся выступ артыстаў, беларусы прыйшлі з мітынга на Лукішскай плошчы поруч, святочным маршам у супруваджэнні бубначоў. Гэта было незабыўна!
Атмасфера яднання вітала ў паветры і ад сэрца да сэрца голас Вольнай Беларусі прарываўся гучнымі лезунгамі: Жыве Беларусь! Жыве вечна!
Канцэрт Вольнага хора да Дня Волі! Мы ўсе гэтага чакалі і вось яно: першы канцэрт Вольнага хора ў Вільні, прысвечаны нацыянальнаму святу, Дню Волі, на які мы сымбалічна прыйдзем поруч святочным маршам беларусаў Літвы па вулачках Вільні ад мітынга на…