Сёння раніцай, 13 красавіка, памёр Аляксандар “Сашко” Царук. Ідзе збор грошаў на пахаванне ваяра. Б…

Сёння раніцай, 13 красавіка, памёр Аляксандар “Сашко” Царук. Ідзе збор грошаў на пахаванне ваяра.

Беларус Аляксандр Царук з пазыўным «Сашко» быў ваяром Палка Каліноўскага. Вярнуўся з вайны і цяжка захварэў на анкалогію. Сёння ранкам «Сашко» пайшоў з жыцця.



Дачка Аляксандра збірае грошы на пахаванне бацькі, рахунак:

OLGA GOLOMEEVA
LT097300010182242136




Аляксандр упершыню сутыкнуўся з беззаконнем сілавікоў Лукашэнкі задоўга да 2020-га года, у 2020-м таксама ўдзельнічаў у пратэстах, а пасля мусіў з’ехаць з Беларусі.

На пачатку поўнамаштабнага ўварвання, «Сашко» пастанавіў, што будзе ваяваць і далучыўся да Палку імя Кастуся Каліноўскага. «Сашко» прайшоў цяжкія трэнаванні і баі на фронце. Падрабязней пра гэта ён распавёў у сваім апошнім інтэрв’ю.

Апошняе інтэрв’ю Аляксандра>>


Светлая памяць Аляксандру.
Шчыра спачуваем родным і сябрам.