Праваабаронца і былы палітвязень Міхаіл Жамчужны, удзельнік першага Чарнобыльскага шляху, распавядае пра раніцу, калі здарыўся выбух на ЧАЭС, пра праблемы, з якімі жывуць ліквідатары аварыі сёння, пра неабходнасьць барацьбы супраць дыктатуры.
Традыцыйны нядзельны мітынг салідарнасьці беларусаў Вільні ўчора, 28 красавіка, быў прысвечаны 38й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Усе ўдзельнікі акцыі, у тым ліку Дапамога, прадстаўнікі офісу Святланы Ціханоўскай, беларускія актывісты, былыя палітвязні…