Поўны відэаабзор мітынга, прысвечанага Дню салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі, што прайшоў у …

Поўны відэаабзор мітынга, прысвечанага Дню салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі, што прайшоў у Вільні 21 траўня 2024 года на Кафедральнай плошчы ў Вільні – на нашым YouTube канале >>

Мітынг пачаўся перфомансам, які самбалізаваў супрацьстаянне жанчын беларускага пратэста і сілавікоў.

На самой плошчы раскінулася некалькі перфаматыўных зонаў.

Уздоўж Палаца правіцеляў Літвы быў выстаўлены 14мятровы банер з партрэтамі палітвязняў. А  ля сцэны, стаялі партрэты загінулых за кратамі палітвязняў, упрыгожаныя кветкамі.
Іх памяць была ўшанавання хвілінай цішыні пад час мітынгу.

Таксама была зладжана перфоматыўная зона “Чакаем вяртанне  палітвязняў” – на плошчы стаяў стол з прысмакамі і карткамі з імёнамі палітвязняў.
бо родныя многіх палітвязняў сведчаць, што кожны вечар накрываюць на стол у чаканні вяртання роднага чалавека з-за кратаў, хоць і ведаюць тэрмін чакання.

У цэнтры плошчы традыцыйна былі разгорнутыя нацыянальныя сцягі Літвы і Беларусі.

Пад час мітынгу выступалі палітвязні, гралі і пелі Антон Маслыка і Сяргей Космас, прамовы казалі праваабаронцы, актывісты і дыпламаты. Гучалі заклікі да вызвалення палітвязняў, да салідарнасьці.

Вядучыя мерапрыемства пералічылі імёны палітвязняў і атрыманыя імі прысуды, распавялі пра сітуацыю ў краіне і падзякавалі ўсім прысутным за неабыякавасць у гэты дзень.
21 траўня на Кафедральнай плошчы ў Вільні адбыўся мітынг салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. Ён пачаўся з перформанса, які эмацыйна нагадаў супрацьстаянне жанчын беларускага пратэста і сілавікоў у 2020-м. Поўны відэаагляд мерапрыемства выйдзе сёння…
Мітынг, прысвечаны Дню салідарнасьці з беларускімі палітвязнямі. Вільня. 2024’05’21.

Акция, посвященная Дню солидарности с беларускими политзаключенными, прошла 21 мая 2024 года на Кафедральной площади Вильнюса.

Митинг начался с выступления, которое символизировало противостояние женщин-участниц белорусского протеста и силовиков. …