Учора, 17 чэрвеня, адбыўся 102-і па ліку мітынг у падтрымку барацьбы Украіны супраць расейскай агрэ…

Учора, 17 чэрвеня, адбыўся 102-і па ліку мітынг у падтрымку барацьбы Украіны супраць расейскай агрэсіі, што праводзяцца па панядзелках у 18.30 на Кафедральнай плошчы Вільні каля помніка Вялікаму князю Літоўскаму Гедыміну.

Мітынг меў мэтаю прадставіць грамадскасці  арганізацыі, якія дзейнічаюць у Літве супраць рэжымаў дыктатараў Пуціна і Лукашэнкі. Некаторыя з іх таксама фінансуюць украінскае войска, напрыклад, Action4life.

Гэта супрацьстаянне народаў Беларусі і Расіі антынародным рэжымам, якія захапілі ўладу ў гэтых краінах. На баку Украіны ваююць беларускія і расійскія палкі.

Аркадыюс Вінакурас:
“За кожным мітынгам сочаць ад 1000 да 2000 чалавек. Яшчэ каля 15 000 атрымліваюць інфармацыю штотыдзень толькі на маім акаўнце ў Facebook. Інфармацыйнае агенцтва BNS распаўсюджвае інфармацыю пра гасцей мітынгаў па панядзелках па ўсіх літоўскіх СМІ”.


17 чэрвеня мітынг пачаў Дзмітрый Захопаў — уцякач з Расіі, юрыст, праваабаронца, кіраўнік арганізацыі Action4life, якая падтрымлівае ўкраінскіх салдатаў. А заключныя словы сказалі Наталля Калегава, кіраўнік беларускай грамадскай арганізацыі Dapamoga і прадстаўнік беларусаў Адэсы – Ліцвіныч, а да ўдзелу ў мітынгу далучыліся і “дапаможцы”.

Мітынг традыцыйна правёў Аркадыюс Вінакурас.

Жыве Беларусь!
Слава Украіне!
Беларусы на 102-м мітынгу у падтрымку барацьбы Украіны супраць расейскай агрэсіі. Вільня. 2024’06’17

Вчера, 17 июня, состоялся 102-й по счёту митинг в поддержку борьбы Украины против российской агрессии, что проводятся по понедельникам в 18.30 на Кафедральной площади Вильнюса возле памятника Великому князю Литовскому Гедиминасу.
Цель прошедшего митинга –…