Музычная капэла “Гоман” запрашае новых удзельнікаў ды ўдзельніц
Мы — малады калектыў, заснаваны ў Вільні прафесійнымі дырыжорамі Мікалаем і Вольгай Семянчукамі. За плячыма ў нас ужо некалькі удалых выступаў, наперадзе шэраг планаў. Калі вы любіце спевы, любіце беларускую музыку і падзяляеце нашыя ідэалы, то далучайцеся! Запрашаем аматараў і аматарак, прафесійных вакалістаў і вакалістак, музыкаў- інструменталістаў ды інструменталістак для сумеснага музіцыравання і выступаў.
А калі вы сапрана ці тэнар, то бягом бяжыце да нас, мы вас вельмі чакаем!
Нашыя заняткі адбываюцца два разы на тыдзень у цэнтры горада: Панядзелак 18:00-19:00 Пятніца 18:00-19:00.