29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні!Збор а 16  гадзіне на др…

29 чэрвеня 2024 года Беларускі клуб “Сябрына” запрашае на Купалле ў Вільні!

Збор а 16  гадзіне на другім пляжы ў Валакампяй.

Сёлета вас чакаюць:
выступы гуртоў і калектываў “Беларускі Цуд”, “Гоман”, “Ойра”
пляценне вянкоў
пошукі папараць-кветкі
беларускія народныя танцы
купальскі крупнік
распальванне вогнішча старадаўнім спосабам

Традыцыя святкавання беларусамі Вільнюса Купальскага свята на беразе Віліі (Нярыс), якая працякае праз наш горад, была заснавана яшчэ ў 1911 годзе.

А пачынаючы з 2013 года, то бок цягам апошніх дзесяці гадоў, Беларускі клуб “Сябрына” ў Вільні спрабуе, калі з большым, калі з меншым поспехам, адрадзіць гэтую прыгожую традыцыю, і шчыра запрашае спрычыніцца да яе адраджэння і Вас!


Рэкамендуем сачыць за надвор’ем у дзень свята, а таксама захапіць з сабой перакус і коўдру для пікніка!

P.S.: а 27 чэрвеня а 18.30 запрашаем спадарства далучыцца да pre-party Купалля ў этнакраме “Kropka”!