Беларусы, не маўчыце!
9 жніўня 2024 года згадаем дзень падману і пачатак тэрору ў Беларусі.
ПЛОШЧА, МАРШ,
МЕМАРЫЯЛЧас: 17:00 – 21:00
Збіраемся са сцягамі і ў вышыванках а 17.00 на
Катэдральнай плошчы ў Вільні! Для бяспекі выкарыстоўвайце маскі
Падтрымайма былых палітвязняў. Паслухаем тых, хто прайшоў праз пакуты і выпрабаванні.
Ствараем карагоды пад выступленне
ЛЯВОНА ВОЛЬСКАГА. Трымаемся за рукі, глядзім адно аднаму ў вочы.
Пакажам, што мы верым, можам і ПЕРАМОЖАМ!
На
мемарыяле ля амбасады прыгадаем тых, хто загінуў за нашу свабоду.
Мы разам, нас многа! За намі перамога!
Выходзім, беларусы і беларускі.
Хто, калі не мы!
Збіраемся а 17.00 на
Катэдральнай плошчы, каб паспець купіць прысмакі ад
Карчмы, сувеніры ад
Кропкі і свежыя кветкі ад нашай
ЛіаныПачатак мітынгу а 18.00