Мы збіраемся ў скверы Барыса Нямцова ля амбасады Расіі, каб узгадаць пра дзяцей, якія загінулі ў выніку ваенных дзеянняў ад рук дарослых. Аздобім дрэва партрэтамі і гісторыямі ахвяр расійскага ўварвання ва Украіну, намаляванымі Віктарам Меламедам. Ніхто не можа вярнуць бацькам дзяцей, якія загінулі. Але мы можам памятаць іх імёны і твары. Давайце ўзгадаем іх разам, – гаворыцца ў анонсе акцыі.