Грамадская арганізацыя Dapamoga запрашае Вас адсвяткаваць наш 4-ы дзень нараджэння у суботу 7 верасня!
Чатыры гады намаганняў. Тысячы беларусаў, выратаваных з кіпцюроў дыктатуры. Тысячы ўкраінцаў, якія атрымалі дапамогу. І шмат вашага цяпла — дзякуй, што вы з намі!
Сёлета свята народзінаў Dapamoga адбудзецца ў фармаце фестывалю, падчас якога: – кулінары і творчыя майстры прапануюць свае вырабы для набыцця, – пройдзе майстар-клас па вырабе керамікі, – можна ўзяць удзел у розных конкурсах, – і атрымаць асалоду ад музычных выступленняў І вядома, усіх чакаюць СЮРПРЫЗЫ.
Дзверы шелтара “Замак” адкрыюцца для гасцей а 14 гадзіне, свята пачнецца а 15-й. Адрас: Naujoji Riovoniu 10 (іншы адрас для геалакацыі — Savanoriju pr. 134b), Vilnius.