Шаноуныя сябры, з 6-га верасня стартуюць курсы акцёрскага майстэрства і сцэнічнай гаворкі ад беларускай актрысы і тэатральнага педагога Наталлі Ляонавай.
Курс накіраваны на разняволенне, праяву ўпэўненасці ў сабе і раскрыццё новых творчых патэнцыялаў і ўключае ў сябе: Заняткі па фізіка-эмацыйным разняволенні. Прапрацоўку заціскаў і вызваленне псіхафізікі чалавека. Асновы акцёрскага майстэрства (развіццё ўяўлення, фантазіі, упэўненасці, здольнасці да сатворчасці ў камандзе і творчым праявам самастойна). Асновы сцэнічнай гаворкі (прапрацоўка правільнага дыхання, навыкі кіравання сваім голасам, дыкцыяй, уменне свабодна і лаканічна выказваць свае думкі і эмоцыі).
Заняткі будуць праходзіць па пятніцах з 19.00 да 20.30.