Акцыя салідарнасці да Дня Народзінаў Алеся Бяляцкагаў Вільні 25 верасня кіраўніку «Вясны» і лаўрэату Нобелеўскай прэміі міру Алесю Бяляцкаму споўніца 62 гады. Чарговы раз ён будзе сустракаць свой Дзень народзінаў у зняволенні.
Сябры ПЦ «Вясна» лічаць сваім абавязкам нагадаць пра тое, што ў цэнтры Еўропы ў 2024 годзе за свае перакананні і абарону правоў чалавека ў жахлівых умовах калоніі знаходзіцца лаўрэат Нобелеўскай прэміі.
Збіраемся на акцыю: 25 верасня, 14:00. Naugarduko, 7, Вільня (мурал Алеся Бяляцкага). Гэта знаходзіцца побач з амбасадай Рэспублікі Беларусь у Літве.