Штогод 15 кастрычніка абазначаны як Сусветны дзень барацьбы з ракам малочных залоз.У гэтым годзе Ка…

Штогод 15 кастрычніка абазначаны як Сусветны дзень барацьбы з ракам малочных залоз.

У гэтым годзе Камісіяй па сацыяльнай палітыцы КР запланаваны шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на захаванне рэпрадуктыўнага здароўя праз пашырэнне ведаў пра анкалогію, а таксама распаўсюд ведаў пра неабходнасць фармірвання адказнасці за здароўе чалавека перад самім сабой.

12 кастрычніка запланавана мерапрыемства ў Варшаве, а 19-га – у Вільні.

На мерапрыемстве адбудзецца прэм’ера фільма пра беларусак, якія больш за 3 гады жывуць з ракам, фотавыстава з гераінямі. Таксама запланавана сустрэча з доктарам, дзе можна будзе больш даведацца пра жаночы рак і запытацца пра тое, што вас хвалюе. У Вільні запланаваныя індывідуальныя кансультацыі паводле папярэдняга запісу.

Каб сустрэча з доктарам прайшла больш прадуктыўна, Камісія па сацыяльнай палітыцы КР падрыхтавала анкету і ласкава просіць жанчын адказаць на некалькі пытанньяў.

Гэта дапаможа якасна спланаваць сустрэчу, выбудаваць іншыя мерапрыемствы на тэму жаночага здароўя, каб быць вам больш карыснымі.

Запоўніць анкету: https://forms.gle/vvoDh34TGErUQ8aK7

Дзякуем за супрацу!

Анкетирование беларусок о профилактике рака молочной железы

Праваабарончая установа «Лекары за праўду і справядлівасць» арганізуе шэраг мерапрыемстваў да Сусветнага дня прафілактыкі рака малочных жалоз у кастрычніку 2024.
12 кастрычніка ладзім мерапрыемства ў Варшаве, а 19-га – у Вільні.
На мерапрыемстве адбудзецца…