Прафсаюзы Літвы Solidarumas правялі канферэнцыю падтрымкі беларускіх работнікаў і бежанцаў

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Вялікі дзякуй прафсаюзам Літвы Solidarumas за правядзенне вельмі карыснай канферэнцыі “Support for Belarusian workers and refugees in Lithuania”, а таксама за ўсю дапамогу і ўважлівыя адносіны да нашых суайчыннікаў.

Спадзяемся на далейшае плённае супрацоўніцтва і, карыстаючыся магчымасцю, віншуем арганізацыю з 35-годдзем! Жадаем працвітання, вырашэння многіх праблем для членаў прафсаюза і павагі ў грамадстве.