Запрашаем вас зарэгістравацца і прыняць удзел у бясплатным вэбінары “Гісторыя і ідэнтычнасць Літвы“, які адбудзецца ў пятніцу 29 лістапада 2024 года ў 19:00 і будзе праводзіцца знакамітым гісторыкам Русцісам Камунтавічусам. Вялікае Княства Літоўскае – што яно значыць для літоўцаў? Што для літоўцаў сімвалізуюць Вільня, жоўта-зялёна-чырвоны сцяг і Пагоня? Як гісторыя навучыла літоўцаў баяцца славянскіх моў і як у гэтай сітуацыі паступаць рускамоўным эмігрантам? Як літоўцы бачаць сваю будучыню ў кантэксце нестабільнай геапалітычнай сітуацыі і няпростай шматвяковай гісторыі?
Гэтыя і іншыя пытанні будуць раскрыты ў фармаце семінара-дыскусіі гісторыкам, дацэнтам Універсітэта Вітаўтаса Вялікага, Русцісам Камунтавічусам.