Заняткі і мерапрыемствы ў Замку і Вільні з 7 па 12 кастрычніка 2025 года

Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе #Беларусы ў Літве

Заняткі і мерапрыемствы, у якіх можна прыняць удзел на гэтым тыдні у Замку і ў Вільні:

Аўторак, 7 кастрычніка
14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці.
14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста.
20:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.

Серада, 8 кастрычніка
10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.
18:00 – афлайн-сустрэча па пытаннях грамадзянскай бяспекі.
18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

Чацвер, 9 кастрычніка
14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці.
14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста.
18:00 – групавыя заняткі па псіхалогіі з выкладчыкам Віленскага ўніверсітэта Вольгай Замаліевай.
19:00 – сустрэча з заслужаным журналістам Украіны Сяргеем Таміленка.

Пятніца, 10 кастрычніка
18:00 – кансультацыі па пытаннях міграцыі з Наталляй Калегавай.
18:00 – вечар гульні ў Мафію.
18:30 – размоўны клуб ангельскай у Замку.
19:00 – рэканструкцыя беларускага вяселля.

Субота, 11 кастрычніка
10:00 – заняткі па ёзе з інструктарам Алесем.
14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём прафесіянала ў сферы прыгажосці.
14:00 – 21:00 – у Замку праводзіцца прыём масажыста.
16:00 – сустрэча з Сяргеем Бульбай.
18:00 – размоўны клуб ангельскай у Замку.
19:00 – сольны акустычны канцэрт лідара гурта Sumarok – Ігара Палынскага.

Нядзеля, 12 кастрычніка
12:00 – памятная акцыя ў гонар Вітольда Ашурка.
15:00 – клуб размоўнай літоўскай мовы для пачаткоўцаў.
15:00, 17:00, 19:00 – спектаклі “Яблыкі”, “Паміж” і “Рычард пасля Рычарда” у межах ХХ Міжнароднага фестывалю манаспектакляў ATSPINDYS.
18:00 – 21:00 – пляценне маскіравальных сетак для Украіны.

P.S. Цягам тыдня могуць быць змены ў раскладзе.