СПЕКТАКЛЬ «ПАЛАЦ З МАРОЖАНАГА» Ў MROJ HALL TEATRAS У НЯДЗЕЛЮ 4 СТУДЗЕНЯ Зімовая казка для дзяцей у M…

СПЕКТАКЛЬ «ПАЛАЦ З МАРОЖАНАГА» Ў MROJ HALL TEATRAS У НЯДЗЕЛЮ 4 СТУДЗЕНЯ

Зімовая казка для дзяцей у MROJ Hall Teatras

Нашы сябры з творчай прасторы MROJ Hall Teatras у нядзелю 4 студзеня (а 11:00 i а 13:00) паказваюць цудоўны дзіцячы спектакль «Палац з марожанага» (на рускай мове).

Арганізацыя Dapamoga з радасцю хоча падарыць квіткі на гэты спектакль маленькім беларусам, каб святы былі сапраўды цёплымі, радаснымі і казачнымі.

Як атрымаць квіток для дзіцяці:

Аднаму з бацькоў неабходна зарэгістравацца ў спецыяльнай форме, указаўшы:

• імя і ўзрост дзіцяці / дзяцей,
• свой кантакт у Telegram,
• колькі дарослых плануе пайсці на спектакль
• зручны час наведвання спектакля.

Запісацца на спектакль можна да пятнiцы, 2 студзеня.

Кошт квітка для бацькоў — сімвалічныя 10 еўра
(дзякуючы добрай зніжцы для Dapamoga )

Няхай гэтыя святы падораць дзецям усмешкі, чараўніцтва і адчуванне!

Будзем рады бачыць вас у тэатры!