Дзелімся ўражаннямі і думкамі Міхаіла Лістападава (Misha Pak) пра нядаўнюю сустрэчу з філосафам і бы…

Дзелімся ўражаннямі і думкамі Міхаіла Лістападава (Misha Pak) пра нядаўнюю сустрэчу з філосафам і былым палітзняволеным Уладзімірам Мацкевічам у Беларускім Замку

Пашчасціла пабываць на закрытай сустрэчы Уладзіміра Мацкевіча з беларусамі, якія кожны дзень, крок за крокам, набліжаюць вызваленне Беларусі ад акупацыі і разбурэнне марыянеткавай хунты старога смешнага шута.

Тое, што я зразумеў — ці, магчыма, хацеў так зразумець…

1. Беларус сёння — гэта той, хто, размаўляючы на любой мове, імкнецца да дэакупацыі Беларусі, справядлівага суда над хунтай, якая сілай захапіла краіну, і над яе манкуртамі, «апрычнікамі».

2. Беларусь — краіна хрысціянская, якая паважае людзей іншых канфесій. Адзіная секта, якой няма месца на беларускай зямлі, — гэта маскоўскі патрыярхат. Маскоўскія папы і маскоўскія оркі з’яўляюцца акупантамі на нашай зямлі. Адны благаслаўляюць, другія з іх благаславення чыняць гвалт, забойствы і генацыд ва Украіне і Беларусі. Маскоўскія папы выцерлі свае брудныя боты аб Белую Плашчаніцу з крывёю Хрыста, аб наш бел-чырвона-белы сцяг.

3. Мы знаходзімся ў стане вайны. Беларусы — раздзелены народ. Частка змагла перабрацца на цывілізаваны бок, другая частка застаецца ў закладніках на акупаванай тэрыторыі. Турма не вызваляецца знутры, таму адказнасць кожнага, хто жыве на волі, — рабіць усё магчымае для вызвалення краіны.

4. Беларус — гэта той, хто ведае, дзе на сусветнай мапе знаходзяцца акупаваны ўкраінскі Крым, літоўскі Вільнюс, польскі Беласток і акупаваны беларускі Полацк. Беларус — гэта той, хто падтрымлівае воінаў, валанцёраў і ўсё ўкраінскае. Украіна сёння робіць тое, чаго мы, на жаль, не змаглі: са зброяй у руках абараняе сваю незалежнасць і нацыянальную ідэнтычнасць.

5. Здаровы нацыяналізм і родная мова — аснова будаўніцтва моцнай краіны. Беларускі нацыяналізм — гэта павага да гісторыі і культурнай спадчыны, шанаванне беларускіх традыцый.

6. Беларус — гэта не ахвяра! Пакутніцкія смерці, выгнанне і лагеры — гэта прыступкі да мэты, наша адказнасць перад будучыняй і наша энергія ў вайне супраць акупантаў і хунты. Беларус — моцны, адукаваны і вольны, заўсёды гатовы абараніць родную зямлю і ўвесь цывілізаваны свет.

7. Кожнае аб’яднанне беларусаў за мяжой рухаецца ў адным напрамку — рыхтуе супольнасць па абодва бакі мяжы да вызвалення Беларусі. Маленькія ручайкі сёння змогуць своечасова аб’яднацца ў магутную раку і праз акно магчымасцяў уліцца, каб ачысціць Беларусь ад стагадовай «расійскай гразі».

На сустрэчы гучала шчырая ўдзячнасць Літве, Польшчы і ўсім іншым краінам, якія прымаюць беларусаў і даюць ім магчымасць працягваць вольнае жыццё і барацьбу. Асобна прагучала падтрымка намаганняў амерыканскай адміністрацыі ў справах вызвалення беларускіх палітвязняў.

На сустрэчы гаворка ішла пра многае — будзем лічыць гэта першай часткай.