Маці Дзімы Гопты, Вольга, шчыра дзякуе ўсім, хто адгукнуўся і аказаў фінансавую дапамогу для рэабілі…

Маці Дзімы Гопты, Вольга, шчыра дзякуе ўсім, хто адгукнуўся і аказаў фінансавую дапамогу для рэабілітацыі яе сына.

Дзякуючы вашай падтрымцы аплочаны першы месяц лячэння, і Дзіма ўжо знаходзіцца ў рэабілітацыйным цэнтры. Гэта важны і неабходны крок на шляху да яго аднаўлення і вяртання да стабільнага жыцця.


Мы будзем сачыць за навінамі пра стан Дзімы і абавязкова дзяліцца абнаўленнямі. На дадзены момант сям’я чакае заключэння спецыялістаў, каб зразумець, колькі часу можа заняць яго рэабілітацыя.

Ваша салідарнасць, неабыякавасць і чалавечнасць даюць надзею і сілы рухацца далей. Дзякуй кожнаму і кожнай за дапамогу і падтрымку