АКЦЫІ ПАМЯЦІ ПАДЗЕЙ СТУДЗЕНЯ 1991 ГОДА Ў ЛІТВЕЗапрашаем усіх неабыякавых беларусаў далучыцца да акцы…
06.01.2026Dapamoga LT | Замак у Вільнюсе

АКЦЫІ ПАМЯЦІ ПАДЗЕЙ СТУДЗЕНЯ 1991 ГОДА Ў ЛІТВЕ
Запрашаем усіх неабыякавых беларусаў далучыцца да акцый памяці, прысвечаных падзеям студзеня 1991 года ў Літве.
Мерапрыемствы адбудуцца ў Вільнюсе: у панядзелак, 12 студзеня, і ў аўторак, 13 студзеня.
Гэта дні памяці, салідарнасці і павагі да тых, хто абараняў свабоду і дэмакратыю. Для нас, беларусаў, гэта таксама нагадванне пра агульныя каштоўнасці і супольную гісторыю змагання за волю.
Панядзелак 12 студзеня
18:00 — Цырымонія запальвання памятнага вогнішча каля Віленскай тэлевежы.
18:30 — Цырымонія запальвання памятнага вогнішча каля будынка Літоўскага нацыянальнага радыё і тэлебачання.
19:30–20:30 — Цырымонія запальвання памятнага вогнішча і канцэрт «Мая свабода» на Плошчы Незалежнасці (прамая трансляцыя на LRT).
Аўторак 13 студзеня
12:00 — Цырымонія ўзняцця дзяржаўнага сцяга на Плошчы Незалежнасці.
12:30 — Марш Ганаровай роты і аркестра Узброеных сіл Літвы па праспекце Гедымінаса.
Далучайцеся. Памятаць — значыць не дапусціць паўтарэння.